Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Пакіну спадчыну тугі і веры…”

…адной табе, як запавет,
Пакіну спадчыну тугі і веры.
Ў жыццё, што будзе вечна зелянець,
Як дрэва стройнае і маладое…

17 верасня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на імпрэзу да Дня народнага адзінства і 110-годзя паэта Валянціна Таўлая.

Жыццёвы шлях заходнебеларускага творцы-барацьбіта – усяго 33 гады… Паэтычная спадчына – пасмяротны зборнічак вершаў “Выбранае”. Але за гэтымі сціслымі звесткамі – вялікая і надзвычай цікавая, насычаная падзеямі жыццёвая і творчая гісторыя. Гісторыя сяброўства, змагання, любові, пакручастых дарог, доўгіх месяцаў растання і няволі і такіх чаканых сустрэч.

У знакавы дзень, 17 верасня, запрашаем у Літаратурны на сустрэчу з навуковым супрацоўнікам Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесем Хітруном, загадчыкам Дома-музея Валянціна Таўлая. На сустрэчы будзе магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця паэта 30-х гадоў.

А таксама ўвазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена мастацкая праца Васіля Зянько “Верабейкі”, напісаная ў аб’ёмнай тэхніцы з цытатай першага верша Валянціна Таўлая, выкананай шрыфтом Брайля.

Пачатак: 18:00.

Уваход вольны.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu