25 верасня, у межах падпісанага пагаднення аб супрацоўніцтве, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальны літаратурны музей Рэспублікі Башкартастан (г.Уфа) прынялі ўдзел у сумесным круглым стале. Да анлайн-сустрэчы таксама далучылася Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мерапрыемства мела назву “Пацалаваў бы разбураныя камяні Мінска…” і было прысвечана дзейнасці пісьменнікаў-франтавікоў Башкартастана ў часы Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.
Размова вялася пра барацьбу сыноў башкірскага народа супраць фашызму ў адным шэрагу з прадстаўнікамі ўсіх братніх народаў, пра салідарнасць і сяброўства літаратараў Беларусі і Башкартастана ад часоў Вялікай Айчыннай вайны і да сённяшніх дзён.
Таксама прадстаўнікі бакоў абмяняліся прапановамі па далейшым супрацоўніцтве, абмеркавалі перспектывы ўмацавання і развіцця літаратурнай садружнасці.
На сустрэчы прысутнічалі: дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры С.І.Усік, дырэктар Нацыянальнага літаратурнага музея Рэспублікі Башкартастан М.С.Кагарманава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.М.Крыванос, а таксама літаратары, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, нашчадкі пісьменнікаў-франтавікоў.