Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Па слядах беларускай гісторыі: ад Пружан да Косава

6 чэрвеня 2026 года калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыняў удзел у пазнавальным падарожжы па маршруце Мінск – Пружаны – Ружаны – Косава – Мінск, арганізаваным прафкамам і адміністрацыяй музея.

Удзельнікі падарожжа пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай рэгіёна, наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык», агледзелі архітэктурныя славутасці Пружан, пабывалі ў Ружанскім палацавым комплексе Сапегаў, вядомым як «Беларускі Версаль», а таксама наведалі Косаўскі палацава-паркавы комплекс і мемарыяльны музей-сядзібу імя Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.

Паездка стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, але і добрай нагодай для ўмацавання калегіяльных сувязяў, абмену ўражаннямі і сумеснага адпачынку.

Выказваем шчырую падзяку арганізатарам за цікавы маршрут і цудоўную атмасферу падарожжа!

Close Menu