Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Ноч музеяў – 2026”. Рыхтуемся разам!

Самы загадкавы і натхняльны вечар вясны ўжо блізка – 16 мая “Ноч музеяў” адкрые Літаратурны музей па-новаму: ярка і нечакана.

За крок да публікацыі анонса праграмы, не раскрываючы пакуль ўсёй інтрыгі, скажам, што галоўнай падзеяй вечара стане “Літаратурны аўкцыён”. І мы запрашаем вас, сябры, далучыцца да стварэння ўнікальнага прызавога фонду, дзе кожная кніга можа стаць сапраўдным скарбам!

Што трэба зрабіць?

  1. Выбраць кнігу на беларускай мове, якую вы хочаце выставіць на аўкцыён (яна павінна быць у добрым стане, без пашкоджанняў).
  2. Даслаць фота кнігі на пошту музея: naadmgbl@gmail.com.
  3. Прыдумаць загадкавае апісанне – так, каб усім захацелася мець гэту кнігу ў сваёй бібліятэцы, але без назвы і імя аўтара.
  4. Пасля атрымання пацверджання на электронную пошту завітаць у музей, каб перадаць кнігу на падрыхтоўку да аўкцыёну і атрымаць свой стартавы капітал. У святочны вечар у музеі будзе дзейнічаць уласная валюта – “літалеры”.
  5. 16 мая прыйсці ў музей і стаць сведкам таго, як будзе развівацца далей гэтая літаратурная прыгода! Магчыма, галоўны лот вечара дастанецца менавіта Вам!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Наш адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu