Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ноч музеяў–2026 «Літаратурны партал»

Ноч музеяў–2026 «Літаратурны партал»
тут ноч адгортвае старонкі

16 мая 2026, 19:00-23:00

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13).

16 мая наш музей ператворыцца ў самае атмасфернае, натхняльнае, жывое і энергетычна насычанае месца – сапраўднае скрыжаванне кніжных сусветаў! У гэтую ноч перад гасцямі адкрыецца «Літаратурны партал» – прастора, у якой кожны зможа адчуць сябе героем уласнай гісторыі, дакрануцца да магіі слова і адкрыць новыя старонкі беларускай літаратуры.

Толькі на адзін вечар кожная музейная зала ператворыцца ў асобны літаратурны іншасвет – са сваімі героямі, гісторыямі і адкрыццямі, дзе галоўным правадніком стане КНІГА. Яна павядзе вас праз казкі і мемуары, паэзію і рамантыку, таямніцы і прыгоды.

У праграме:
– адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;

– лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і Ірыны Багдановіч;
– прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;
– магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;
– музычны выступ дуэта «Дабранач».

Лакацыі партнёраў:
– фэшн-партал брэнда адзення INSHY – мода, якая размаўляе па-беларуску;

– б’юці-партал з рэтра-вобразамі ад салона прыгажосці «Фабрыка мрояў».

А таксама вас чакаюць творчыя сустрэчы, літаратурныя гульні, інтэрактывы, квэсты, майстар-класы, дзе можна будзе не толькі назіраць, але і стаць часткай вялікай кніжнай гісторыі.

Асаблівым цэнтрам прыцягнення стане Літаратурны аўкцыён, дзе галоўным скарбам будуць беларускія кнігі. Але каб атрымаць іх, спатрэбіцца незвычайная валюта – літалеры! Іх можна будзе зарабіць, актыўна падарожнічаючы па «Літаратурным партале», выконваючы заданні, прымаючы ўдзел у гульнях і творчых актыўнасцях. Вядоўца аўкцыёна – паэт-вандроўнік Максім Гаўрыс.

Яркага і пульсуючага ззяння дадасць вечару жывое гучанне квартэта Avantgarde.

Квіткі: 20 р. – дарослы, 15 р. – дзіцячы (дзецям да 3 гадоў – бясплатна).
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://afisha.relax.by/event/11159781-noch-muzeja-2026-l-taraturny-partal-/minsk/ або ў касе музея з 10:00 да 18:30.

Даведкі: +375 17 363 56 21.

«Літаратурны партал» чакае ўсіх, хто гатовы да падарожжа ў свет слова і фантазіі!

Close Menu