Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“На моры вутка купалася”

Масленічны тыдзень – святочны час са шматлікімі гуляннямі, частаваннямі, спевамі ды танцамі. Час чакання вясны і цяпла. У некаторых рэгіёнах Беларусі ў даўніну з завяршэннем масленічнага тыдня супадала і Гуканне вясны. Сёлета па юльянскім календары Масленіца досыць позняя і вясновыя святы сышліся вельмі блізка.

То акурат час і бліны пекчы, і вяснянкі спяваць ды карагоды вадзіць!

Запрашаем 15 сакавіка вясну гукаць ды Масленку святкаваць у Літаратурны музей! Разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам зладзім сапраўднае свята вясны, спеваў і танцаў!

А таксама запрашаем на майстар-клас па вырабе пластылінавых птушачак. Бо здаўна стварэнне птушкі сваімі рукамі з паперы, саломы ці дрэва лічылася сімвалам вясны і хуткага яе прыходу.

Майстар-клас ладзіцца па папярэднім запісе па тэлефоне: +375 17 363 56 21. Пачатак у 16:00.

Пачатак музычнай праграмы ў 18:30. Будуць масленічныя і лірычныя спевы, вяснянкі, інструментальная музыка і танцы.

Кошт білетаў:
8 руб. – на музычную праграму;
5 руб. – на майстар-клас.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu