Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Музычна-пластычны перформанс “Пава лятала” адбыўся

28 красавіка прастора выставы “Павукі і павы” напоўнілася рухам, гукам і жывой прысутнасцю  –  тут адбыўся музычна-пластычны перформанс “Пава лятала”.

Гледачы сталі не проста назіральнікамі, а паўнавартаснымі ўдзельнікамі дзеі: разам з выканаўцамі яны перамяшчаліся па экспазіцыі, уключаліся ў рытм перформанса і перажывалі працэс нараджэння новай гармоніі. Жывыя веснавыя абрадавыя спевы і сучасная пластыка стварылі адчуванне абнаўлення, у якім перапляліся традыцыя і сучаснасць.

Дзякуем усім, хто далучыўся і стаў часткай гэтага жывога мастацкага працэсу.

Выставу “Павукі і павы” можна наведаць да 12 мая 2026.

Close Menu