Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас Вольгі Сямашкі ў межах выставы арт-аб’ектаў “Павукі і павы”

Аўтэнтычныя павукі – гэта традыцыйныя беларускія вырабы з саломы, якія ствараліся на святы народнага календара з семантыкай Новага году. Салома, з якой вырабляўся традыцыйны павук, з’яўлялася прадуктам натуральнага ладу жыцця чалавека, які заставаўся ад сабранага ўраджаю. Сёння наша мадэль жыцця кардынальна змянілася, і салома стала сыравінай, даступнай далёка не кожнаму беларусу. Мы не збіраем ураджай і не бачым яго рэштак. У свеце прагрэсу ўсё прыроднае робіцца для нас усё больш экзатычным і далёкім.

Вольга Сямашка бярэ для сваёй творчасці тое, што прапануе рэчаіснасць, і стварае рэплікі і варыяцыі на тэму традыцыйных павукоў. Пластык, які выкарыстоўвае Вольга, мае іншы цыкл жыцця і іншыя ўласцівасці. Яркія колеры прац, гіпертрафаваныя памеры павукоў ствараюць цалкам новыя выявы і асацыяцыі.

Падчас майстар-класа кожны жадаючы створыць уласнага сучаснага пластыкавага павука паводле традыцыйнай тэхнікі. А ў атачэнні выставы зможа адчуць сябе аўтарам сапраўднага арт-аб’екта!

Час: 10 мая 2026, 15:00.

Кошт: 10 рублёў.

Працягласць: каля 2 гадзін.

Без запісу.

Падрабязнасці па тэл. +375 (17) 363-56-21.

Close Menu