Серыя майстар-класаў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей працягваецца!
Гэтым разам 7 сакавіка 2024 года а 19-й гадзіне адбудзецца сапраўднае свята вясны.
Вясна – гэта час, калі прырода ажывае, зімняя шэрасць саступае месца яркім фарбам, якія прыходзяць разам з кветкамі. Пралескі, цюльпаны, крокусы – кожная з кветак унікальная і прыгожая. Яны нагадваюць пра тое, што нашае жыццё можа быць поўным цудоўных і дзівосных момантаў. Мы ажываем, натхняемся, кахаем…
У гэты вечар Святлана абудзіць Вас ад зімовага сну і навучыць ствараць аб’ёмныя кветкі.
Вас чакаюць:
- майстар-клас па вырабе пано з дапамогай дэкаратыўнай штукатуркі і фарбаў;
- паэзія;
- легенды, звязаныя з кветкамі.
Няхай гэты вечар прынясе вам радасць і натхненне!
*Майстар-класы праходзяць пры падтрымцы беларускага брэнда дэкаратыўных матэрыялаў – PRIMAVERA
Уваходны квіток: 50 рублёў (квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/415748 або ў касе музея).
Папярэдні запіс абавязковы.
Тэлефоны для сувязі: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.
Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а.