Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па стварэнні авоські

Час вяртацца ў мінулае, каб стварыць трэнд будучыні!

26 красавіка а 14-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на майстар-клас па стварэнні авоські.

Так, той самай гаспадарчай сумкі-сеткі, якая была сімвалам савецкай эпохі і практычнасці. Чаму менавіта авоська? Бо гэта не проста ўпакоўка, а культурны код ХХ стагоддзя. Але тое, што калісьці было сімвалам эканоміі, сёння вярнулася на п’едэстал моды, бо ў ХХІ стагоддзі авоська – гэта экалагічны, зручны і вельмі стыльны аксэсуар.

Матэрыялы выдаюцца, настрой ствараецца. Чакаем вас у невялікай, але вельмі цёплай кампаніі!

Колькасць месцаў абмежаваная.

Уваходны квіток 40 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu