Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па роспісе шопераў

Запрашаем дзяцей і дарослых на чарговы пленэр інсітнага мастацтва, які адбудзецца ў Музеі-дачы Васіля Быкава.

Тэма сустрэчы – асэнсаванне вобраза народнага пісьменніка Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва. Удзельнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі беларускай маляванкі і створаць уласны мастацкі твор на тканіне.

Пад кіраўніцтвам куратара Музея-дачы Васіля Быкава, мастачкі Ірыны Князевай, вы распішаце стыльны шопер акрылавымі фарбамі, натхняючыся беларускімі народнымі матывамі, васільковымі колерамі і творчай спадчынай Васіля Быкава.

Гэта не толькі творчы майстар-клас, але і магчымасць правесці час у атмасферы спакою, натхнення і арт-тэрапіі, атрымаць новыя ўражанні, адпачыць душой і забраць з сабой унікальную рэч, зробленую ўласнымі рукамі.

Час: 19 ліпеня 2026 года, 14:00.

Кошт удзелу – 30 рублёў. У кошт уваходзяць шопер, фарбы і ўсе неабходныя матэрыялы.

Папярэдні запіс абавязковы: +375 29 811 21 85.

Месца правядзення: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Шчыра запрашаем правесці творчы дзень у музеі, атрымаць асалоду ад мастацтва і стварыць непаўторны сувенір на памяць!

Close Menu