Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Майстар-клас па роспісе шопераў

Калі ў гэтым сезоне вы яшчэ не наведалі Музей-дачу Васіля Быкава ў Ждановічах, то запрашаем! На лецішчы народнага пісьменніка пройдзе пленэр інсітнага мастацтва пад назвай “Васільковы”.

Тэма – адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.

Дарослых і дзяцей чакае чароўны майстар-клас па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе куратар Музея-дачы Васіля Быкава, мастачка Ірына Князева.

Акрамя незабыўных эмоцый, занятак з вайбам рэлаксу і арт-тэрапіі пакіне па сабе яшчэ і матэрыяльную памяць – уласнаручна распісаны, стылёвы шопер.

Кошт удзелу – 30р. (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).

Час: 28 чэрвеня 2026 года, 14:00.

Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы-6, вул. Дачная, 62 (Філіял “Музей-дача Васіля Быкава”).

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85.

Close Menu