Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі прыняў удзел у міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “XI Іванаўскія чытанні”

20 мая Літаратурны музей Петруся Броўкі прыняў удзел у міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “XI Іванаўскія чытанні” ў Літаратурным музеі імя К.Іванова (Чэбаксары, Расійская Фэдерацыя). Старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Карына Кушчанка прадставіла даклад на тэму “Беларуска-чувашскія літаратурныя сувязі ХХ стагоддзя: пераклады Пятра Хузангая і Антона Салміна паэзіі Петруся Броўкі”. З дапамогай дакументаў і кніг з фондаў Літаратурнага музея Петруся Броўкі былі разгледжаны сяброўскія і творчыя сувязі паміж беларускімі і чувашскімі пісьменнікамі.

Старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Габдуллы Тукая (філіял ДБУК “Нацыянальны музей Рэспублікі Татарстан”, г. Казань) Лена Цябіна распавяла пра экскурсійна-тэатральны маршрут, створаны музеем паводле мясцін татарскага паэта, пад назвай “Адрасы душы. Тукай”. З дакладам “Янка Купала – у дыялогу культур” выступіла Рымма Абызава, загадчыца Мемарыяльнага музея-кватэры Янкі Купалы ў с. Пячышчы (філіял ДБУК “Нацыянальны музей Рэспублікі Татарстан”). На працягу многіх гадоў музей папулярызуе беларускую культуру ў Татарстане праз творчасць Янкі Купалы. Заслужаны настаўнік Чувашскай Рэспублікі Гяронцій Нікіфараў азнаёміў прысутных з дакладам, прысвечаным паэту Івану Віктараву. Чувашскі творца падчас Вялікай Айчыннай вайны быў разведчыкам у беларускім партызанскім атрадзе і загінуў у канцлагеры горада Барысаў.

Канферэнцыя ўзняла актуальныя праблемы чувашскай літаратуры і сучасныя тэндэнцыі развіцця літаратурных музеяў. Усяго сёлета ў навуковай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 20 чалавек – супрацоўнікі музеяў, бібліятэк і адукацыйных устаноў, краязнаўцы, студэнты і выкладчыкі ВНУ.

Close Menu