Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурны музей Петруся Броўкі прыехаў у госці ў гімназію № 39 г. Мінска

1 верасня Літаратурны музей Петруся Броўкі прыехаў у госці ў гімназію № 39 г. Мінска. Старшы навуковы супрацоўнік Карына Кушчанка выступіла перад вучнямі 9 і 11 класаў з лекцыяй “Шматгранны Броўка”, прысвечанай дасягненням Петруся Броўкі ў такіх галінах культуры, як кіно, тэатр, музыка. Праз прыклады творчасці П.Броўкі навучэнцы пазнаёміліся з асобай народнага паэта і ўбачылі яго як перакладчыка, празаіка, кінасцэнарыста, аўтара лібрэта да опер.

Close Menu