17 верасня 2024 года а 19-й гадзіне філіял “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” запрашае на лекцыю “Літаратары Заходняй Беларусі пра Максіма Багдановіча”, прысвечаную Дню народнага адзінства.
Пэўны час пасля Рыжскай дамовы тэрыторыя этнічнай Беларусі была падзелена на дзве часткі. Гэты падзел знайшоў свой адбітак не толькі ў грамадска-палітычнай свядомасці беларусаў, але і ў культурнай сферы, бо амаль два дзесяцігоддзі Заходняя і Усходняя Беларусь развіваліся ў розных ідэалагічных і эстэтычных кірунках.
Запрашаем усіх жадаючых на лекцыю “Літаратары Заходняй Беларусі пра Максіма Багдановіча”, каб на прыкладзе класіка беларускай літаратуры прасачыць адрозненні ў інтэрпрэтацыі спадчыны самага маладога класіка нашай літаратуры.
Квіткі: 5 рублёў.
Даведкі: +375 17 363 07 61, + 375 17 355 22 95.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.