Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Лекцыя пра Максіма Танка

17.09.1939 – дата, якая змяніла лёсы тысяч людзей. Гэты дзень адбіўся ў гісторыі ўсёй краіны і ў асабістых жыццяпісах.

Творчыя людзі, паэты надзвычай чула ўспрымалі надыход вялікіх зменаў і трагічныя абставіны. Лёсы творацаў Заходняй Беларусі былі наўпрост знітаваныя з грамадскім жыццём.

Адной з першых тут варта згадаць гісторыю Максіма Танка. Напрацягу некалькіх гадоў ён дзень за днём занатоўваў перажытае і пабачанае ў дзённіках. А пасля праз дзесяцігоддзі аднаўляў іх па памяці і рассыпаных рукапісах, каб данесці да чытача.

Творчае жыццё пісьменніка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і глыбокіх перажыванняў, зрухаў у грамадстве, пераломных падзей, што адбіліся ў вершах і паэмах.

17 верасня а 19-й запрашаем на лекцыю Валянціны Кароткінай “Максім Танк: лісткі календара”. Падчас сустрэчы акурат пройдземся старонкамі дзённікаў і пакручастымі жыццёвымі шляхамі Яўгена Іванавіча Скурко.

Час: 17 верасня, 19:00.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.

Close Menu