У завяршэнне адзначэння тыдня бацькоўскай любові Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць на лекцыю Ганны Сілівончык “Сямейнае выхаванне дзяцей у традыцыйнай беларускай культуры”.
У лекцыі будуць разглядацца традыцыі гадавання дзяцей у вясковай культуры ад моманту нараджэння і да дарослага ўзросту, сямейныя ўзаемаадносіны дзяцей з іншымі членамі сям’і, матэрыяльны і нематэрыяльны свет дзяцінства.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры і тых, хто толькі пачынае цікавіцца і захапляцца гэтай тэмай.
Лекцыя пройдзе 19 кастрычніка ў 17:00.
Уваходны квіток: 8 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.