Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Квіз “Літаратурны вайб”

Злавіце свой «Літаратурны вайб»! Думаеце, што кнігі — гэта толькі нудныя ўрокі і тоўстыя тамы? Мы дакажам адваротнае! Запрашаем 30 кастрычніка а 19-й гадзіне у Літаратурный музей Максіма Багдановіча на стылёвы і захапляльны інтэлектуальны квіз.

Што вас чакае?

  • Нязвыклыя пытанні, дзе патрэбны не зубрэнне і веданне школьнай праграмы, а логіка і інтуіцыя.
  • Раўнды, якія спалучаюць класіку і сучасныя трэнды.
  • Крутыя прызы і гарачая атмасфера спаборніцтва.
  • Зарад пазітыву і новыя знаёмствы.

Можна завітваць з сябрамі альбо на месцы ўтварыць зборную каманду.

Уваход – 10 рублёў.

Даведкі і запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu