Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Квэсты “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”

Лета — выдатны час для новых адкрыццяў! Запрашаем вас адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры.

Музей прапануе вам на выбар два маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”.

Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. Вас чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць, уважлівасць і веды. (11 і 19 ліпеня; 15:00)

Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаеце займальныя заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі. (25 ліпеня; 15:00)

Удзельнікаў квэстаў, якія паспяхова завершаць маршрут, чакаюць падарункі ад музея.

Уваходны квіток: 8 руб./1 чал.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu