Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча

З нагоды дня народзінаў мастака Алеся Родзіна ў маі ў Літаратурным музеі распачала працу выстава “Экалагічная дысперсія”. Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У кантэксце спадчыны Алеся Родзіна – гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання. Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

11 чэрвеня а 19-й гадзіне запрашаем на куратарскую экскурсію паплечніка і сябра Алеся Родзіна, стваральніка выставачнага праекта Змітра Юркевіча. Гэтая выстава – не статычны помнік, а жывы арганізм, які адлюстроўвае дынамічную прыроду самога Родзіна. Менавіта аб яго незвычайным творчым і жыццёвым пошуку, аб дзейнасці творчых суполак і перфомансах нулявых пойдзе расповяд на экскурсіі.

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Шчыра запрашаем!

Close Menu