Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе мастацкіх работ Алеся Родзіна

У Літаратурным музеі працягвае працаваць выстава мастацкіх работ Алеся Родзіна пад незвычайнай назвай «Экалагічная дысперсія», якая нядаўна часткова абнавілася новымі працамі. Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У кантэксце спадчыны мастака, дысперсія — гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання. Творца на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.

23 ліпеня а 19-й гадзіне запрашаем на чарговую куратарскую экскурсію паплечніка і сябра Алеся Родзіна, стваральніка выставачнага праекта Змітра Юркевіча.

Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра незвычайны творчы і жыццёвы шлях Алеся Родзіна, дзейнасць творчых суполак і перформансы нулявых гадоў. Вас таксама чакаюць пранікнёныя ўспаміны чалавека, які доўгі час быў побач з мастаком і добра ведае яго творчы шлях.

Запрашаем адкрыць для сябе авангарднае мастацтва Алеся Родзіна — або вярнуцца да яго, каб спазнаць новыя грані і глыбіні творчага космасу мастака.

Кошт: 10 рублёў.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

 

Шчыра запрашаем!

Close Menu