Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае дзяўчынак і хлопчыкаў разам з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі правесці восеньскія канікулы разам!
Кожны дзень з 28 кастрычніка па 1 лістапада а 15-й гадзіне ў музеі вас чакаюць адмысловыя заняткі, гульні і лекцыі.
Расклад мерапрыемстваў:
28.10 – гульня-хадзілка “Кніганоша” – падарожжа з Вільні ў Мінск са зборнікам “Вянок” Максіма Багдановіча па казачным лесе, населеным міфалагічнымі істотамі, з цікавымі гісторыямі і заданнямі;
29.10 – інтэрактыўная праграма “Малюнкі і вершы” – занятак, які сумяшчае ў сабе міні-экскурсію па экспазіцыі (15-20 хв.), прагляд мультфільма па матывах біяграфіі і вершаў паэта і стварэнне сваёй мульт-анімацыі;
30.10 – музейна-педагадічны занятак “Шуфлядка” – жартаўлівае спаборніцтва па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых словаў і “літаратурнаму кракадзілу”;
31.10 – лекцыя “У зачарованым царстве” – расповед пра беларускіх міфалагічных персанажаў у творчасці М.Багдановіча;
01.11 – лекцыя “Дзень гімназіста” – знаёмства з гісторыяй адукацыі ў Расійскай імперыі на аснове сям’і Багдановічаў.
Даведкі і запіс: +375 17 355 22 95.
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.