Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрактыўная праграма “Старая Беларусь”

Старая Беларусь, якая яна? Прыцягальна-таямнічая, у якой, здаецца, жыве сам міф… Максім Багдановіч захапляўся гісторыяй сваёй радзімы і прысвяціў ёй у зборніку “Вянок” аднайменны раздзел вершаў. Факт і фантазія цесна перапляліся ў гэтай нізцы. І наш музей прапануе вам пагрузіцца ў такую, амаль што казачную, атмасферу падчас інтэрактыўнай праграмы.

У праграме:
– Міні-экскурсія;
– Квэст па прасторах экспазіцыі;
– Чароўны майстар-клас па візуальнай паэзіі.

Максім Багдановіч, беларуская гісторыя, выдатная паэзія і цудоўны настрой – вось што чакае вас у гэты выходны дзень у нашым музеі.

Час: 7 лістапада, 15:00.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Даведкі па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu