Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Інтэрактыўная праграма “Горад Максіма”

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае 12 верасня а 15 гадзіне мінчан і гасцей сталіцы акунуцца ў атмасферу мінулага стагоддзя і наведаць эксклюзіўную інтэрактыўную праграму «Горад Максіма».

Гэта выдатная магчымасць даведацца, якім быў горад больш за 100 гадоў таму назад, і адкрыць для сябе новыя старонкі сталічнай гісторыі.

Праграма складаецца з дзвюх частак: мультымедыйная прэзентацыя «Мінск часоў Багдановіча»: з дапамогай рэдкіх архіўных фатаграфій і паштовак з фондаў музея вы патрапіце на вуліцы старога Мінска, убачыце яго архітэктуру, побыт, адчуеце атмасферу пачатку XX стагоддзя. Затым вас чакае квэст “Стары Мінск” – захапляльнае падарожжа ў мінулае па залах музейнай экспазіцыі.

Уваход – 10 рублёў.

Запіс па тэлефоне: +375 17 355 22 95.

Close Menu