Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Імпрэза Сержука Ляснога

12 лістапада 2026 года ў музеі Петруся Броўкі адбудзецца імпрэза Сержука Ляснога “Птушкі на падваконнях музея Петруся Броўкі”.

Гэта спатканне для ўсіх, хто захоўвае ў душы прагу да прыгожага. Праз лопат крылаў у хвалях чабаровага паветра можна будзе пачуць вершы, спевы і галасы скрыпак у прасторы гасціннага Петруся Броўкі. У гэты вечар у пакоях музея лірычныя словы і цёплыя акустычныя вібрацыі створаць непаўторную атмасферу, у якой так лёгка забыцца на гарадскую мітусню і застацца сам-насам са сваімі пачуццямі або з тым, хто трымае вас за руку. Гэта гісторыі пра няўлоўныя моманты шчасця, пра птушак, што прыносяць на нашы падваконні весткі ад тых, хто далёка, і пра каханне, якое здольнае ўзвысіць над зямлёй.

Уваходны квіток – 10 р.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu