21 сакавіка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”.
Каб хутчэй надышла вясна, яе трэба пагукаць. Ды, вядома, што можа быць лепшым за вяснянкі – абрадавыя вясновыя песні? Нашы продкі збіраліся ў высокім месцы і спявалі ва ўсю моц да самай ночы. Выглядае як цудоўны спосаб пазбавіцца ад зімовай журбы!
Пакажам вам песні, навучым пець і скінем холад і напружанне з плячэй. Згодныя? Тады чакаем усіх!
Уваход для студэнтаў і школьнікаў – 3 р.
Для дарослых – 6р.
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.