25 мая 1917 года скончылася зямное жыццё генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, але ён працягвае жыць у нашых думках і нашых сэрцах. Яго вершы засталіся ў вечнасці і працягваюць вабіць сваёй прыгажосцю, меладычнасцю і сэнсам…
Кожны год 25-га мая даследчыкі жыцця і творчасці, аматары Багдановіча ўшаноўваюць яго памяць. І гэты год не выключэнне.
Сёлета ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мерапрыемствы будуць адбывацца два дні:
24 мая:
12:00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
18:00 – лекцыя “Апошні прытулак паэта”, якую для Вас прачытаюць загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхал Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
25 мая:
16:00 – зборная экскурсія (папярэдні запіс абавязковы).
Уваход у Літаратурны музей Максіма Багдановіча вольны.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.