Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Чытаем, творым, фантазіруем: праграма «Сава і дзяцел» у музеі

Сёння, 1 чэрвеня, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася інтэрактыўная праграма па матывах народнай казкі «Сава і дзяцел», прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.

Удзельнікамі сустрэчы сталі школьнікі, якія разам з музейным супрацоўнікам прачыталі казку, пазнаёміліся з яе героямі і паразважалі над важнымі тэмамі сяброўства, павагі і справядлівасці. Пасля літаратурнай часткі дзеці з захапленнем далучыліся да творчага майстар-класа, дзе стварылі яркія пластылінавыя аплікацыі па матывах казкі. Кожны ўдзельнік не толькі атрымаў новыя ўражанні і навыкі, але і забраў дадому ўласную працу на памяць.

Дзякуем усім школьнікам за актыўнасць, творчасць і цёплую атмасферу!

Інтэрактыўная праграма «Сава і дзяцел» працягваецца да 5 чэрвеня. Запрашаем школьныя групы і ўсіх юных аматараў казак далучыцца да нашых заняткаў, каб адкрыць для сябе свет беларускай народнай творчасці і стварыць уласны казачны шэдэўр!

Удзел па папярэднім запісе: +375 (17) 363-56-21 для арганізаваных груп (5-15 чалавек).
Працягласць: 45-60 хвілін.
Кошт: 5 руб./1 чал.

Close Menu