Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Чытацкі клуб у Літаратурным”

Літаратурны музей працягвае сустрэчы Чытацкага клуба. Тут у коле сяброў мы разам разбіраемся ў сакрэтах творчай кухні пісьменнікаў, размотваем клубкі сюжэтных ліній і перыпітый лёсаў персанажаў. Сустрэчы Чытацкага клуба праходзяць у музеі раз на некалькі месяцаў.

На чэрвеньскай сустрэчы нас чакае знаёмства з мемуарным раманам Саламеі Пільштыновай “Авантуры майго жыцця”. Гэта дзённік-аповяд XVIII стагоддзя, які, аднак, ствараўся не для сябе, а для чытача і публікі.

Як сцвярджаюць даследчыкі, ён вылучаецца на фоне багатай мемуарна-эпісталярнай спадчыны свайго часу жывасцю і непасрэднасцю размоўнага стылю апавядання. Непадробная шчырасць спалучаецца з драматызмам асобных сцэн, яркасцю жанравых замалёвак, гумарам і лірычнасцю. Апісанні падзей, фактаў, рознага роду з’яў не засланяюць тут вобраз і асобу самой аўтаркі: яе перажыванні, думкі і намеры, урэшце, асабістую драму. Тым самым у творы сціраецца грань паміж рэгістрацыяй фактаў, падзей, выпадкаў і выпадковасцей з жыцця і ўзнаўленнем чалавечага лёсу, дзе гэтыя факты, падзеі, выпадкі і выпадковасці – фон, кантэкст, прычына жыццёвых перыпетый і духоўнай драмы асобы. Такая манера і дазволіла стварыць Саламеі Пільштыновай-Русецкай сапраўдны прыгодніцкі раман, а не проста аўтабіяграфічныя ўспаміны.

Мемуары Пільштыновай – унікальны дакумент свайго часу. Да іх цалкам стасуюцца словы аб тым, што часам «сам дакумент можа стаць літаратурай дзякуючы дзівоснай верагоднасці, выключным фактам, выдатнай асобе аўтара, нязвычнаму яго лёсу».

На знаёмства і прыгоды ўслед за мемуарысткай запрашаем на сустрэчы Чытацкага клуба 28 чэрвеня а 14-й гадзіне.

Удзел у сустрэчах Чытацкага клуба па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-форму: https://forms.gle/KcJ1Q7VsACfzdiBA6

Пасля рэгістрацыі ўдзельнікі атрымаюць зваротны ліст з больш падрабязным планам і пытаннямі да абмеркавання.

Сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня.

Пачатак: 14:00.

Узроставая ктэгорыя: 16+.

Мадэратар: Валянціна Кароткіна.

Кошт: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu