Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Літаратурны музей працягвае праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Наступная аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча будзе прысвечана Тэафілі Глінскай, адной з першых паэтак у гісторыі беларускай літаратуры.

У “Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” матэрыял пра Тэафілю Глінскую ўкладаецца ў чатыры радкі. З іх на характарыстыку творчага здабытку адводзіцца палова: “Аўтар апісальнай паэмы “Шчорсы”, віншавальных вершаў, перакладаў. Яе творы належаць да класіцыстычнага кірунку ў шматмоўнай літаратуры Беларусі”. Пагадзіцеся, няшмат…

Нарадзілася будучая паэтка зусім недалёка ад знакамітага возера Свіцязь на Навагрудчыне. Пра талент Тэафілі Глінскай свет даведаўся ў 1785 годзе праз падканцлера Вялікага княства Літоўскага Яўхіма Літавор-Храптовіча, гаспадара слынных Шчорсаў.

Яе імя раз-пораз апыналася ў цэнтры ўвагі літаратуразнаўцаў, даследчыкаў розных эпох. Але дагэтуль і ў сямейнай і ў творчай гісторыі гэтай таленавітай аўтаркі застаецца безліч пытанняў. На многія з іх і будзем шукаць адказы на лекцыі Змітра Юркевіча 25 кастрычніка.

Час: 25 кастрычніка 2024 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu