Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

У Літаратурным музеі працуе выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”. Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-першай паловы ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва.

Адна з гераінь экспазіцыі – Ганна Мастоўская. Яе жыццё і творчасць звязаныя з культурай Вільні і Заслаўя – мясцін, якія захоўвалі традыцыі Вялікага княства Літоўскага і станавіліся прасторай для новых літаратурных пошукаў. У 1806 годзе ў Вільні выйшаў першы значны збор твораў Ганны Мастоўскай – “Moje rozrywki” (“Мае забавы”). У яго ўвайшлі аповесці, у якіх таямнічыя здарэнні, незвычайныя прыгоды і драматычныя сюжэты спалучаліся з маральнымі развагамі і назіраннямі за чалавечымі характарамі.

У 1806–1807 гадах у Вільні былі надрукаваныя і іншыя яе творы, сярод якіх “Strach w Zameczku” (“Страх у замачку”), “Matylda i Daniło” (“Матыльда і Даніла”), “Zamek Koniecpolskich” (“Замак Канецпольскіх”), “Astolda” (“Астольда”), “Statua i Salamandra” (“Статуя і Саламандра”) і “Upiór w małym zamku” (“Здань у малым замку”).

Мастоўская належыць да ранніх прадстаўніц гатычнай прозы ў польскамоўнай літаратуры. Творчасць Ганны Мастоўскай – важная частка гісторыі літаратуры нашага краю. Яна сведчыць, што ў Вільні і Заслаўі на пачатку XIX стагоддзя развівалася проза, якая засвойвала еўрапейскія літаратурныя плыні і адначасова шукала ўласныя сюжэты, вобразы і спосабы гаварыць пра чалавека.

Выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных” створана як падсумаванне праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. 2 снежня запрашаем на аўтарскую лекцыю яго стваральніка – даследчыка, архівіста Змітра Юркевіча.

Уваходны квіток: 8 рублёў.

Пачатак: 2 снежня, 19:00.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu