Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Ян Булгак – адна з тых значных постацяў, чыё імя і спадчына непарыўна звязваюць гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён нарадзіўся ў маёнтку Асташын на Наваградчыне. Паходзіў з беларускіх шляхецкіх родаў Булгакаў і Гаціскіх. Абодва роды былі цесна звязаныя з Наваградскім ваяводствам Вялікага княства Літоўскага ўжо на пачатку XVI стагоддзя.

Пазней будучы фотамастак вучыўся ў Вільні, жыў і працаваў у Перасецы пад Мінскам, аб’ездзіў з фотаапаратам Наваградчыну, Піншчыну, Віленшчыну і дзясяткі іншых куткоў беларускай зямлі. Пасля вайны быў вымушаны пакінуць радзіму, некалькі гадоў пражыў у Польшчы, дзе памёр і быў пахаваны.

Булгак быў не толькі выдатным майстрам мастацкай фатаграфіі, але і педагогам, пісьменнікам, паэтам, краязнаўцам, руплівым даследчыкам народнай культуры. Яго фотаздымкі захавалі для нас страчаныя абліччы гарадоў і вёсак, велічных святыняў, драўляных сядзіб, сялянскіх хат і саміх людзей той эпохі. Сёння гэтыя здымкі служаць незаменнай першакрыніцай для вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны.

У наступнай лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” паспрабуем разабрацца, калі ж правільна святкаваць 150-годдзе пачынальніка жанра айчыннай фатаграфіі. Даследчык Зміцер Юркевіч падзеліцца сваімі новымі архіўнымі знаходкамі і самымі свежымі вывадамі на падставе дакументальных звестак і першакрыніц.

18 лістапада а 19-й гадзіне запрашаем у Літаратурны!

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu