Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Ганны Сілівончык

У беларускага народа свая багатая спадчына, і кожны рэгіён нашай краіны мае свае асаблівасці ў традыцыйнай культуры. Тут размова і пра спеўныя, танцавальныя, абрадавыя звычаі, і, канечне, пра строй.

Народнае адзенне поўначы Беларусі – вельмі цікавая і досыць загадкавая тэма. Па шэрагу гісторыка-культурных абставін яно дайшло да нас у значна меншай ступені за адзенне іншых рэгіёнаў нашай краіны.

28 лістапада а 19-й гадзіне ў працяг праекта “Кола года”, запрашаем на аўтарскую лекцыю Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”. На лекцыі будзе магчымасць убачыць пэўныя матэрыялы, прааналізаваць іх і сфарміраваць цэльнае бачанне, адносна найбольш архаічнага адзення гэтага края.

Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры, рэканструктараў традыцыйных беларускіх строяў і ўсіх, хто цікавіцца культурай Віцебшчыны.

Кошт: 8 рублёў.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu