Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя “Зорны старт”

Пачатак школьнага жыцця — гэта асаблівы час, калі кожнае дзіця гатова да новых адкрыццяў. Музей Максіма Багдановіча прапануе з 1 па 31 верасня музейную акцыю «Зорны старт», якая мусіць паказаць дзецям, што мова, літаратура і гісторыя — гэта не сумныя параграфы з падручнікаў, а жывы, поўны загадак свет. На гэты час залы музея ператворацца ў сапраўдныя лабараторыі і інтэрактыўныя пляцоўкі.

Што вас чакае:

  • КВІЗ “Партфель гімназіста”, 2-6 кл. (5 руб.)
  • Інтэрактыўная праграма “Музейныя раскопкі”, 2-4 кл. (5 руб.)
  • Квэст “Музейны алфавіт”, 4-7 кл. (8 руб.)
  • Школьны квэст, 4-9 кл. (8 руб.)
  • Квэст “Літаратурны”, 10-11 кл. (8 руб )
  • Інтэрактыўная праграма “Музейны варушняк”, 7-11 кл. (5 руб.)
  • КВІЗ “Эрудыт-батл”, 10-11 кл. (10 руб.)

Не абыдзецца без прыемных бонусаў – у тым ліку кошыка з прадказаннямі “Шчаслівы білет”, “Зорнай фотазоны” і Дошкі з пажаданннямі.

Пачніце новы навучальны год яскрава – стварайце сваю асабістую зорную гісторыю!

Запіс для класаў і асобных груп (бацькі і дзеці ад 10 чалавек) па тэлефоне +375 17 355 22 95.

Чакаем вас па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Close Menu