Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адмысловая тэматычная лекцыя да Дня Перамогі

9 мая, у Дзень Перамогі, запрашаем на адмысловую тэматычную лекцыю “Крывёю Сэрца”, прысвечаную пісьменнікам-удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

У часы ваеннага ліхалецця беларускія літаратары апынуліся ў розных абставінах: хтосьці застаўся на акупаванай тэрыторыі, нехта на момант пачатку вайны ўжо служыў у войску або быў мабілізаваны ў першыя ж дні, іншыя апынуліся ў эвакуацыі далёка ад беларускіх зямель. Удзел у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі таксама быў розным, як і яго адбітак на лёсах пісьменнікаў.

Са зброяй у руках на розных участках фронту змагаліся Змітрок Астапенка, Анатоль Вялюгін, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Паўлюк Прануза, Зінаіда Бандарына, Мікола Сурначоў, Іван Шамякін, Аркадзь Куляшоў.

Пачаўшы вайсковую службу яшчэ ў 1939 годзе і перажыўшы жахі палону, у партызанскай барацьбе ўдзельнічаў Янка Брыль.

Паэтычным словам і канкрэтнымі дзеяннямі змагаліся з акупантамі пісьменнікі, якім давялося жыць і дзейнічаць на акупаванай тэрыторыі: Валянцін Таўлай, Анатоль Іверс, Уладзімір Калеснік, Сяргей Новік-Пяюн.

Важным сродкам прапаганды і падтрымкі баявога духу былі газеты, што выдаваліся як у тыле ворага, так і ў падполлі: “Савецкая Беларусь”, “Звязда”, “За Савецкую Беларусь”, “За свабодную Беларусь”, “Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”. Многія пісьменнікі актыўна супрацоўнічалі з імі: друкавалі свае творы, працавалі ў рэдакцыях, былі ваеннымі карэспандэнтамі — Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, Пімен Панчанка, Максім Танк, Васіль Вітка.

Пра найбольш яскравыя падзеі і ўспаміны ваенных гадоў пойдзе гаворка на аўтарскай лекцыі Валянціны Кароткінай “Крывёю сэрца”. Таксама прагучаць вершы з аднайменнага паэтычнага зборніка.

Час: 9 мая, 16:00.

Кошт: 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu