Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрылася выстава да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк”

28 лістапада ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Бурлівага лёту сляды незмярымы”.

Экспазіцыя  створана ў межах выставачна-асветніцкага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца праз супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і ўстановай “Выдавецкі дома “Звязда”.

Куратар выставы – старшы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела ДМГБЛ Ірына Расціславаўна Князева.

Выстава працягне працу па 3 сакавіка 2024 г. і будзе цікавая і карысная вучнёўскай моладзі, а таксама наведвальнікам, якія цікавяцца гісторыяй літаратурнага, грамадскага і культурнага жыцця краіны.

Шчыра запрашаем!

Даведкі і запіс на экскурсіі: +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 395-44-47.

Close Menu