5 снежня адбылася сустрэча калектыва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры з намеснікам пракурора Цэнтральнага раёна г.Мінска Ягорам Леанідавічам Якаўлевым.
Тэма сустрэчы – “Прафілактыка экстрэмізму і карупцыі: вытокі, сутнасць, праявы, наступствы. Аб мерах па супрацьдзеянні экстрэмізму, тэрарызму і карупцыі”. Падчас лекцыі былі асветлены актуальныя пытанні па прафілактыцы названых правапарушэнняў, былі прадэманстраваны тэматычныя відэаролікі. Супрацоўнікі музея атрымалі кампетэнтныя адказы на свае пытанні.