2 лістапада нарадзіўся Максім Лужанін, сапр.Аляксандр Амвросьевіч Каратай (1909 – 2001) – беларускі паэт, празаік, член літаратурных згуртаванняў “Маладняк” і “Узвышша”, кінадраматург, перакладчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Максім Лужанін пражыў больш за 90 гадоў і каля 70 з іх аддаў роднай літаратуры. Яго творчасць– гэта летапіс жыцця беларускага народа, разгорнуты на працягу стагоддзя. У ім адбіліся рэаліі пакручастага шляху самога пісьменніка, рэвалюцыйнае пераўтварэнне свету, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, філасофска-быційныя развагі.
Пачатак творчасці Лужаніна звязаны з маладнякоўскай паэзіяй, узорамі якой з’яўляюцца яго кнігі “Крокі” і “Новая ростань”. На пасяджэннях “Маладняка” ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай – паэткай Яўгеніяй Пфляўмбаўм…
Даведацца пра жыццёвы і творчы шляхі Максіма Лужаніна і іншых пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры на выставе “Жменя сонечных промняў”, дзе экспануюцца фотаздымкі, рукапісы і машынапісы, кнігі і асабістыя рэчы літаратараў.
Фота з фондаў ДМГБЛ:
- Максім Лужанін. Фота Ул.Крука.
- Віктар Казлоўскі, Максім Лужанін, Сяргей Дарожны. Крым, г/п Сімеіз. 1929.
- Максім Лужанін. БССР, 1931.
- Максім Лужанін. г.Масква, 1943.
- Члены літаратурна-мастацкага аб’яднання “Узвышша” (Пятро Глебка, Тодар Кляшторны, Васіль Шашалевіч, Кандрат Крапіва, Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Максім Лужанін, Змітрок Бядуля, Антон Адамовіч, Уладзімір Дубоўка, Уладзімір Жылка, Сяргей Дарожны). г.Мінск. 1928.
- Сяргей Дарожны і Максім Лужанін. 1929.
- Максім Лужанін, Канстанцыя Буйло, Янка Маўр і Якуб Колас сярод дзяцей. Святкаванне 70-годдзя Я.Коласа перад домам творчасці пісьменнікаў. БССР, Мінскі р-н, в.Каралішчавічы, 1952.
- Максім Лужанін, Пятро Глебка з жонкай і дачкой, Яўгенія Пфляўмбаўм і Кандрат Крапіва. в.Каралішчавічы (?), 1950-ыя.