Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

30 красавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў навукова-практычны семінар “Інструменты для прыцягнення новых наведвальнікаў у літаратурны музей” для супрацоўнікаў літаратурных музеяў краіны.

Нягледзячы на тое, што музеі бесперапынна трансфармуюцца пад уздзеяннем зменлівага навакольнага свету, гэтага часам бывае недастаткова, каб выйсці на адзін узровень з іншымі рэкрэацыйнымі ўстановамі. Супрацоўнікі музея ўвесь час мусяць вырашаць пытанні адсутнасці цікавасці ў наведвальнікаў, неадпаведнасці экспазіцый уяўленням сучасных людзей, якія выраслі ў свеце інтэрнэту і высокіх тэхналогій. Зрэшты музей з’яўляецца адукацыйнай установай, для наведвання якой патрабуецца дадатковая падрыхтоўка. Гэты фактар таксама адштурхоўвае патэнцыяльную аўдыторыю. Для літаратурных музеяў пытанне прыцягнення наведвальнікаў стаіць тым больш востра, бо яны традыцыйна лічацца найменш атракцыйнымі ў параўнанні, напрыклад, з музеямі гістарычнага або мастацкага профілю.

Навукова-практычны семінар быў зладжаны Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры з мэтай абагуліць досвед айчынных літаратурных музеяў у кірунку сучасных падыходаў да музейнай дзейнасці па прыцягненні наведвальнікаў. Відавочна, што наспела неабходнасць музейнай супольнасці сабрацца разам, каб пашукаць адказаў на актуальныя пытанні, падзяліцца меркаваннямі, прафесійнымі кейсамі і метадычнымі здабыткамі.

У семінары ўзялі удзел каля 20 дзяржаўных літаратурных музеяў рэспублікі.

Close Menu