Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:
  • па прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок «М.Багдановіч “Вадзянік”», комплекс урокаў “Фальклор і літаратура”, урок “Міфы”);
  • факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісанне: Індывідуальная альбо камандная гульня, падчас якой удзельнікі сімвалічна нясуць першы зборнік вершаў М.Багдановіча “Вянок” з Вільні, дзе выйшла кніга ў 1913 годзе, у Мінск. У працэсе гульні ўдзельнікі знаёмяцца з казачнымі персанажамі, вобразамі беларускай міфалогіі, чытаюць вершы М.Багдановіча, адгадваюць беларускія народныя загадкі.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Працоўнае навучанне” для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Выраб з тэкстыльных матэрыялаў”).

Апісанне: Падчас занятку “Лялька-мотанка” адбываецца знаёмства з традыцыйнымі беларускімі народнымі лялькамі. Прапануецца зрабіць ляльку-мотанку сваімі рукамі.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская мова» для IІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Беларуская мова – мова беларускага народа”).

Апісанне: Падчас занятку дзеці знаёмяцца з жыццём Максіма Багдановіча. Глядзяць мультфільм “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, знаёмяцца з працай аніматара і спрабуюць сябе ў ролі стваральніка мультфільма.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце «Беларуская мова» для I класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок «Я і жывёльны свет»);
  • па прадмеце «Беларуская мова» для IІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Беларуская мова – мова беларускага народа”);
  • факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісанне: Падчас занятку адбываецца знаёмства з паэмай-казкай Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, яе асноўнымі героямі і падзеямі. Вучні знаёмяцца з назвамі насякомых, чытаюць казку, адгадваюць загадкі, выконваюць іншыя заданні.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце «Беларуская мова» для I класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Мае сваякі”);
  • па прадмеце “Чалавек і свет” для І-ІІІ класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Я і мая сям’я”).

Апісанне: Падчас занятку вучні знаёмяцца з паняццямі “радавод”, “радаводнае дрэва” на прыкладзе сям’і Багдановічаў, асэнсоўваюць важнасць ведаў пра свае карані, спрабуюць скласці радавод уласнай сям’і. У гульнявой форме фарміруецца гістарычнае мысленне, усведамленне пераемнасці пакаленняў.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Музыка” для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (I кл. – абагульняючы ўрок па тэме “Мір гукаў”, IV кл. – урок “Беларускія музычныя інструменты”).

Апісанне: Падчас занятку вучні знаёмяцца з творамі Максіма Багдановіча, у якіх сустракаюцца назвы розных музычных інструментаў і музычныя тэрміны. Вучні змогуць праявіць сваю кемлівасць, на слых распазнаючы гукі беларускіх традыцыйных інструментаў, заглыбяцца ў гісторыю іх з’яўлення на беларускіх землях, пачуюць шмат цікавых фактаў пра іх назвы, выраб і спосабы грання на гэтых інструментах.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для:

  • VII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок – «М.Багдановіч. “Маёвая песня”»);
  • VIII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі «Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”», «Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»)», «Максім Багдановіч. “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”», “Жанры лірыкі. Класічныя формы верша”);
  • ІХ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Максім Багдановіч. Вершы”);
  • Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі “Максім Багдановіч. Вершы”, “Максім Багдановіч. Звесткі пра жыццё і творчасць”).

Апісанне: Квэст “Код Багдановіча” – займальная гульня ў залах музея ў форме падарожжа праз час і прастору. Удзельнікі мусяць праходзіць ад аднаго экспаната (месца) музея да наступнага, адгадваючы загадкі альбо адказваючы на пытанні. Каб паспяхова прайсці ўсе залы, неабходна прымяніць уважлівасць, логіку і інтуіцыю. Удзельнікаў чакаюць схаваныя прадметы, зашыфраваныя даты, старажытныя мапы і літаратурныя рэбусы. Падчас пошуку правільных адказаў яны пазнаёмяцца з рознымі музейнымі прадметамі, якія раскажуць пра жыццёвыя і творчыя шляхі Максіма Багдановіча.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для:

  • VII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок – «М.Багдановіч. “Маёвая песня”»);
  • VIII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі «Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”», «Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»)», «Максім Багдановіч. “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”», “Жанры лірыкі. Класічныя формы верша”);
  • ІХ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Максім Багдановіч. Вершы”);
  • Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі “Максім Багдановіч. Вершы”, “Максім Багдановіч. Звесткі пра жыццё і творчасць”).

Апісанне: Квіз “Загадка Багдановіча” – камандная гульня, падчас якой з дапамогай эрудыцыі і кемлівасці трэба правільна адказаць на пытанні, звязаныя са знакамітым беларускім паэтам. Удзельнікаў чакаюць сем раўндаў, сярод якіх “Check in”, “Рукамі не чапаць”, “Толькі ў сэрцы трывожным пачую”, “Тое-сёе” і іншыя. Цягам гульні навучэнцы правераць свае веды пра знакамітага беларускага паэта, а таксама адкрыюць для сябе шмат новага.

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для:
  • VII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок – «М.Багдановіч. “Маёвая песня”»);
  • VIII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі «Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”», «Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»)», «Максім Багдановіч. “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”», “Жанры лірыкі. Класічныя формы верша”);
  • ІХ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Максім Багдановіч. Вершы”);
  • Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі “Максім Багдановіч. Вершы”, “Максім Багдановіч. Звесткі пра жыццё і творчасць”).
Апісанне: Жартаўлівыя спаборніцтвы, у праграме – беларускія загадкі, знаёмства з цікавымі словамі і “літаратурны кракадзіл”.
Close Menu