Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Гульня “Кніганоша”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце «Беларуская літаратура» для VІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок «М.Багдановіч “Вадзянік”», комплекс урокаў “Фальклор і літаратура”, урок “Міфы”);
  • факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісанне: Індывідуальная альбо камандная гульня, падчас якой удзельнікі сімвалічна нясуць першы зборнік вершаў М.Багдановіча “Вянок” з Вільні, дзе выйшла кніга ў 1913 годзе, у Мінск. У працэсе гульні ўдзельнікі знаёмяцца з казачнымі персанажамі, вобразамі беларускай міфалогіі, чытаюць вершы М.Багдановіча, адгадваюць беларускія народныя загадкі.

Музейна-педагагічны занятак “Мушка-зелянушка”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце «Беларуская мова» для I класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок «Я і жывёльны свет»);
  • па прадмеце «Беларуская мова» для IІ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Беларуская мова – мова беларускага народа”);
  • факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы» для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Апісанне: Падчас занятку адбываецца знаёмства з паэмай-казкай Максіма Багдановіча “Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык”, яе асноўнымі героямі і падзеямі. Вучні знаёмяцца з назвамі насякомых, чытаюць казку, адгадваюць загадкі, выконваюць іншыя заданні.

Музейна-педагагічны занятак “Радавод”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце «Беларуская мова» для I класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Мае сваякі”);
  • па прадмеце “Чалавек і свет” для І-ІІІ класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Я і мая сям’я”).

Апісанне: Падчас занятку вучні знаёмяцца з паняццямі “радавод”, “радаводнае дрэва” на прыкладзе сям’і Багдановічаў, асэнсоўваюць важнасць ведаў пра свае карані, спрабуюць скласці радавод уласнай сям’і. У гульнявой форме фарміруецца гістарычнае мысленне, усведамленне пераемнасці пакаленняў.

Інтэрактыўная праграма “МузЫка”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы:

  • па прадмеце “Музыка” для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (I кл. – абагульняючы ўрок па тэме “Свет гукаў”, IV кл. – урок “Беларускія музычныя інструменты”).

Апісанне: Падчас занятку вучні знаёмяцца з творамі Максіма Багдановіча, у якіх сустракаюцца назвы розных музычных інструментаў і музычныя тэрміны. Вучні змогуць праявіць сваю кемлівасць, на слых распазнаючы гукі беларускіх традыцыйных інструментаў, заглыбяцца ў гісторыю іх з’яўлення на беларускіх землях, пачуюць шмат цікавых фактаў пра іх назвы, выраб і спосабы грання на гэтых інструментах, а таксама адгадаюць музычныя рэбусы і загадкі.

Школьны КВЭСТ

Міні-экскурсія па экспазіцыі + КВЭСТ для каманд, аб’яднаныя тэмай “Як вучыліся і адпачывалі школьнікі 100 гадоў таму”.

Інтэрактыўная праграма “Шуфлядка”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для:

  • VII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок – «М.Багдановіч. “Маёвая песня”»);
  • VIII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі «Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”», «Максім Багдановіч. «Раманс» («Зорка Венера»)», «Максім Багдановіч. “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”», “Жанры лірыкі. Класічныя формы верша”);
  • ІХ класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урок “Максім Багдановіч. Вершы”);
  • Х класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі “Максім Багдановіч. Вершы”, “Максім Багдановіч. Звесткі пра жыццё і творчасць”).

Апісанне: Жартаўлівыя спаборніцтвы каманд, у праграме – беларускія загадкі, знаёмства з цікавымі словамі і “літаратурны кракадзіл”.

Інтэрактыўная праграма “Музейныя раскопкі”

Інтэрактыўная гульня, якая дапаможа пазнаёміць з асобай М.Багдановіча, музеем, некаторымі экспанатамі. Занятак накіраваны на развіццё ўвагі, мыслення, маўлення, навыкаў працы ў камандзе.

Аўтарская інтэрактыўная праграма “Вянок”

Праграма ўключае міні-экскурсію па экспазіцыі і спаборніцтва каманд, мэта якога развіццё ўвагі, лагічнага мыслення, чытацкіх кампетэнцый, пашырэнне лексікі па тэме “Кветкі”.

Кніжны КВІЗ

Спаборніцтва каманд, падчас якога выконваюцца заданні па літаратурнай тэматыцы.

КВІЗ накіраваны на развіццё ўмення працаваць у камандзе (спрыяе развіццю маўлення, увагі, памяці, кемлівасці, лагічнага мыслення, чытацкіх кампетэнцый, хуткасць рэакцыі).

“Падарожжа ў чароўны свет батлейкі”

Знаёмства з гісторыяй беларускага батлеечнага тэатра. Паказ старажытнага лялечнага тэатра “Батлейка” з рознымі варыянтамі спектакляў: “Цар Ірад”, “Нараджэнне Хрыста”, а таксама новыя спектаклі па творах П.Васючэнкі “Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага”.

КВІЗ “Для кемлівых”

Камандная гульня з выкарыстаннем заданняў на моўна-літаратурныя тэмы: анаграмы, загадкі, прыказкі, фразеалагізмы і інш.

КВІЗ “Загадка Багдановіча”

Спаборніцтва каманд, у ходзе якіх трэба будзе адказаць на пытанні, звязанныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.

КВЭСТ “Я кнігу маю…”

Займальная гульня ў залах музея, падчас якой гульцы знаёмяцца з асобай М.Багдановіча і іншых пісьменнікаў.

Музычны КВЭСТ

Вучні даведаюцца пра музычнае жыццё Мінска часоў М.Багдановіча, а затым дзеляцца на каманды і выконваюць у экспазіцыі займальныя заданні.

Інтэрактыўная праграма “І тчэ, забыўшыся, рука”

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для:

  • VIII класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі (урокі «Максім Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”»).

Апісанне: Спаборніцтва каманд у розных цікавых гульнях і забаўках, звязаных са слуцкім поясам і вершам Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”.

Інтэрактыўная праграма “Музейны варушняк”

Скарочаная экскурсія “Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча” па экспазіцыі, а таксама віктарыну і слоўную настольную гульню.

Close Menu