Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

МУЗЕЙНЫ КАНСТРУКТАР (1-4 класы)

Занятак паказвае нават юнаму наведвальніку, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Суправаджаецца інтэрактыўнай прэзентацыяй “музейны канструктар” – кожная цаглінка знаёміць з этапамі дзяцінства паэта.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

МЯНЕ ЧАКАЮЦЬ У МУЗЕІ (1-4 класы) 

Занятак у займальнай форме пазнаёміць дзяцей з тым, што такое музей. Навошта з’явіліся “дамы муз”, чым займаюцца яго супрацоўнікі і чаму гэта важна для сусветнай гісторыі і культуры.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

КУПАЛЛЕ (1-6 класы)

Пашырэнне ведаў вучняў пра свята “Купалле” і звычаі, звязаныя з ім.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

МІНСК ВАЧЫМА ПЕТРУСЯ БРОЎКІ (5-11 класы) для невялікіх (да 5 чалавек) груп

Гульня-вандроўка – візуальнае падарожжа па Мінску часоў Петруся Броўкі з прыпынкамі на асноўных вуліцах і будынках, знакавых для паэта.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

АПОШНЯЯ СПРАВА КВАТЭРЫ БРОЎКІ (5-11 класы) разлічаны на 1 групу, колькасць людзей – да 15

Удзельнікі атрымліваюць заданні і загадкі, спаборнічаюць у хуткасці і кемлівасці. Квэст дазваляе пазнаёміцца з галоўнымі часткамі музея – мемарыяльнай і літаратурна-дакументальнай, развівае ўменне арыентавацца ў незнаёмай прасторы.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

ТАЯМНІЦЫ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ (9-11 класы)

Знаёмства ў форме настольнай картачнай гульні з асноўнымі біяграфічнымі дадзенымі пра народнага паэта Беларусі Петруся Броўку, а таксама з часткай калекцыі, якая захоўваецца ў фондах музея.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

КАЛІ САДЖУСЯ ЗА ПАПЕРУ… (1-11 класы)

Узнаўленне на базе музея пісьменніцкага творчага працэсу: наведвальнікі змогуць надрукаваць вершы Петруся Броўкі на пішучай машынцы. Занятак адаптуецца пад наведвальнікаў ў адпаведнасці з яго ўзростам і ўзроўнем ведаў.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

РАСТЛУМАЧ МНЕ, КАЛІ ЛАСКА! (1-11 класы)

У гульні “Растлумач мне, калі ласка!” спатрэбіцца ўменне тлумачыць словы з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў. Наведвальнікі правераць сваё веданне беларускіх слоў і азарт.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

ЛУЧЫНКА (1-11 класы)

Занятак у гульнёвай форме знаёміць наведвальнікаў з перыядычнымі выданнямі мінулага стагоддзя, якія чытаў Пятрусь Броўка ў маленстве. Пры дапамозе часопіса для вясковай моладзі “Лучынка”, дзеці апынаюцца ў атмасферы незнаёмай ім эпохі, пашыраюць веды па гісторыі Беларусі мінулага стагоддзя, развіваюць сістэмнае мысленне і камунікатыўныя навыкі. Занятак адаптуецца пад наведвальнікаў ў адпаведнасці з яго ўзростам і ўзроўнем ведаў.

Кошт: 3,50 руб. з чалавека.

Close Menu