Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
ЦІКАВЫЯ І НЕВЯДОМЫЯ РЭЧЫ Ў СЯЛЯНСКАЙ ХАЦЕ (1-6 класы)
Музейна-педагагічны занятак садзейнічае развіццю цікавасці вучняў да нашай гістарычнай спадчыны, выхаванню пачуцця нацыянальнай самасвядомасці.
Удзельнікі знаёмяцца з выглядам сялянскай хаты, рэчамі і прыладамі, якія ў ёй знаходзіліся. Падчас занятку хлопчыкам і дзяўчынкам даецца магчымасць папрацаваць з ціскамі, чапляёй, пранікам, качалкамі, цапом. Яны могуць прымераць брыль, фартушок, лапці. А яшчэ – пагуляць ў народную гульню “У гарэлыша”.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Таксама падыходзіць для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР (1-6 класы)
На музейна-педагагічным занятку ўдзельнікі змогуць далучыцца да важнейшай часткі духоўнай культуры народа, народнай мудрасці – фальклору.
Вучні пазнаёмяцца з беларускім дзіцячым фальклорам, яго жанрамі і відамі.
Падчас занятку будзе магчымасць прыняць удзел у беларускім абрадзе “Каляды”, пачуць калыханку, праспяваць немудрагелістую песеньку, узгадаць у ходзе конкурсу самую цікавую лічылку, згуляць у народную гульню “У катка”, назваць найбольшую колькасць беларускіх народных казак, разгадаць тэматычную крыжаванку. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сувеніры.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Таксама падыходзіць для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
НАШ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАСЦЮМ (1-6 класы)
На музейна-педагагічным занятку ўдзельнікі змогуць далучыцца да багатай гісторыі, культуры, традыцый роднага краю.
Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з беларускай вопраткай, нацыянальным касцюмам.
З дапамогай гульнёвага метаду яны разбяруцца, якая вопратка жаночая, а якая для мужчын; якая для працы, а якая святочная. Пагуляюць у народную гульню “Шавец”, на хуткасць паспрабуюць скласці мазаіку-арнамент, які быў на кашулях, фартухах, паясах, намітках у розных рэгіёнах нашай Беларусі.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Таксама падыходзіць для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
АДКУЛЬ УЗЯЛАСЯ КАШУЛЯ? (1-6 класы)
Музейна-педагагічны занятак садзейнічае развіццю цікавасці ўдзельнікаў да нашай гістарычнай спадчыны.
Вучні пазнаёмяцца з працэсамі вырошчвання і апрацоўкі льну, вырабу з яго адзення. Змогуць патрымаць у руках і апрабаваць прылады працы, з дапамогай якіх апрацоўвалі лён: на церніцы пацяруць льнотраску, на шчотцы будуць часаць льновалакно, з дапамогай прасніцы і верацяна паспрабуюць спрасці ніткі, а потым наматаць іх на цэлку з дапамогай сукала, і, нарэшце, выткаць некалькі радкоў на ткацкім станку.
Удзельнікам будзе цікава прыняць удзел у камандным спаборніцтве, а таксама развучыць і станцаваць народны танец “Лянок”.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Падыходзіць таксама для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
ЯК ХЛЕБ ДА СТАЛА ДАЙШОЎ (1-6 класы)
На музейна-педагагічным занятку дзеці змогуць далучыцца да традыцыйнай культуры, фальклору, народных абрадаў.
Удзельнікі даведаюцца, як вырошчвалі збожжавыя культуры, атрымлівалі зерне і муку, выпякалі хлеб.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабуюць свае творчыя сілы ў ролях герояў беларускай народнай казкі “Воўк гультай”, паўдзельнічаюць у народным абрадзе “Зажынкі”, узгадаюць прыказкі і прымаўкі пра хлеб, пакаштуюць хлеб і згуляюць у народную гульню “Выпечка хлеба”.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Таксама падыходзіць для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
АДКРЫЕМ КНІГУ ДЛЯ СЯБЕ (1-6 класы)
Музейна-педагагічны занятак фарміруе маральныя і эстэтычныя адносіны да духоўнай і матэрыяльнай культуры Беларусі.
Вучні пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення кнігі як крыніцы ведаў, якую трэба чытаць, шанаваць і берагчы.
Падчас занятку вучні прымуць удзел у розных камандных спаборніцтвах. Якая каманда хутчэй збярэ са слоў сказ, тая – пераможца.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Таксама падыходзіць для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
МУЗЫКІ, ЗАЙГРАЙЦЕ, НАС ПАЗАБАЎЛЯЙЦЕ! (1-6 класы)
Музейна-педагагічны занятак садзейнічае развіццю цікавасці вучняў да нашай гістарычнай спадчыны, багатай культуры, традыцый роднага краю.
Удзельнікі занятку пазнаёмяцца з беларускім фальклорам, песнямі, танцамі.
Падчас занятку удзельнікі паспяваюць абрадавыя і жартоўныя песні, развучаць танец “Бульба”, прымуць удзел у конкурсе на лепшае выкананне прыпеўкі, паспрабуюць сыграць на розных музычных інструментах.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Чалавек і свет”. Падыходзіць таксама для сямейнай аўдыторыі.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
МНЕ ЗАХАЦЕЛАСЯ НАМАЛЯВАЦЬ (1-7 класы)
Музейна-педагагічны занятак садзейнічае фарміраванню эстэтычных адносін да каштоўнасцей духоўнай культуры, папулярызацыі твораў Кузьмы Чорнага.
Удзельнікі занятку знаёмяцца, адпаведна ўзросту, з адным з твораў Кузьмы Чорнага. З дапамогай лялькі Маляванчыка яны абмяркоўваюць свае пачуцці, праз малюнкі выказваюць уражанні. Свае малюнкі вучням трэба падпісаць сказам з апавядання пісьменніка. Аўтары трох лепшых мастацкіх прац атрымліваюць прызы.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадметах “Беларуская літаратура” і “Выяўленчае мастацтва”. Таксама падыходзіць для сямейных наведвальнікаў.
Працягласць: 120 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
ЦІ ВЕДАЕШ ТЫ ПІСЬМЕННІКА КУЗЬМУ ЧОРНАГА? (4-6 класы)
Музейна-педагагічны занятак выклікае зацікаўленасць да жыцця і творчасці класіка, спрыяе фарміраванню пазнавальнага інтарэсу, творчай актыўнасці вучняў, уменню выкарыстоўваць інфармацыйную прастору (1 і 2 залы музея).
Занятак праходзіць у форме конкурсу. Задача вучняў – сярод экспанатаў музея адшукаць адказы на шэраг пытанняў, звязаных з жыццёвым і творчым шляхамі Кузьмы Чорнага. Пераможцы атрымліваюць прызы.
Занятак можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура”.
Працягласць: каля 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
КУЗЬМА ЧОРНЫ – БЕЛАРУСКІ ПРАЗАІК (5-11 класы)
Інтэлектуальная гульня-спаборніцтва спрыяе творчай актыўнасці, уменню выкарыстоўваць літаратуру, інфармацыйную прастору музейнай экспазіцыі, дае магчымасць праявіць эрудыцыю, ініцыятыўнасць.
Разгадваючы крыжаванку, вучні, размеркаваныя па камандах, шукаюць адказы ў вітрынах музея. Яны замацоўваюць свае веды пра жыццё і творчасць Кузьмы Чорнага, а таксама адкрываюць новыя для сябе факты. Каманды атрымліваюць дыпломы і памятныя прызы.
Гульня-спаборніцва можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадмеце “Беларуская літаратура”.
Працягласць: 60 хвілін.
Кошт: 3,50 руб. з удзельніка.
Даведкі і запіс: +375 (1719) 4-34-26, +375 (33) 313-90-62.
Адрас: вул. Слуцкая, 60, аг. Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць.
СЦЯЖЫНКАМІ ПІСЬМЕННІКА (6-11 класы)
Музейна-педагагічны занятак прывівае любоў да малой радзімы, спрыяе фарміраванню пазнавальнага інтарэсу, творчай актыўнасці вучняў, узбуджае цікавасць да вывучэння твораў Кузьмы Чорнага.
Падчас занятку ўдзельнікі знаёмяцца з найбольш цікавымі і значнымі фактамі з жыцця і творчасці класіка, даведваюцца пра мясціны, якія знаходзяцца ў Цімкавічах і іх ваколіцах, праглядаюць відэазапіс з інсцэніроўкай артыкула Кузьмы Чорнага “У роднай глушы”, пастаўленай ўдзельнікамі тэатральнай студыі “Іскрынка”, якая працуе пры музеі.

Close Menu