Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

САМ ЗРАБЛЮ БАТЛЕЕЧНУЮ ЛЯЛЬКУ (1-4 класы)

Можа праводзіцца ў межах вучэбнай праграмы па прадметах “Беларуская літаратура” і “Мая Радзіма – Беларусь”.

Ход занятка: расповед пра гісторыю беларускай батлейкі, паказ батлеечнага спектакля, знаёмства з батлеечнай лялькай.

У практычнай частцы занятка дзеці самі робяць батлеечную ляльку з паперы. Ім раздаюцца гатовыя нарыхтоўкі, якія трэба размаляваць (малюецца твар, вопратка, валасы, крылы), а потым скласці і склеіць. У кожнага атрымаецца батлеечная лялька – Анёл. Пасля дзеці спрабуюць сябе ў якасці батлейшчыкаў: вучацца вадзіць лялек, якіх яны зрабілі, па батлеечнай скрыні.

МАЙСТАР-КЛАС “ХАТНІК” (4-6 класы)

Дзеці самі робяць ляльку – Хатніка –  з нітак. Ім раздаюцца гатовыя нарыхтоўкі, з якіх трэба зрабіць (скласці) Хатніку форму цела, галавы, аформіць валасы, рукі, а таксама намаляваць твар.

МАЙСТАР-КЛАС “КВЕТКІ РАДЗІМЫ МАЁЙ” (2-6 класы)

Дзеці самі робяць кветкі з нітак. Ім раздаюцца гатовыя нарыхтоўкі, з якіх трэба зрабіць бутон і сцябло кветкі.

Close Menu