Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХІ Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына”

22 кастрычніка 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “ХХХІ Гарэцкія чытанні. Код роду і літаратурная спадчына”, прысвечаная жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М.І.Гарэцкага і прадстаўнікоў роду Гарэцкіх. Адкрыццё канферэнцыі – 10:00.

Удзельнікі: літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, гісторыкі, архівісты, культуролагі, музейныя супрацоўнікі, краязнаўцы, выкладчыкі ВНУ
і супрацоўнікі навукова-даследчых устаноў.

Напрамкі канферэнцыі:

  1. Паэтыка і мастацкі космас твораў М.Гарэцкага.
  2. Літаратурны працэс ХХ-ХХІ стагоддзяў: традыцыі і наватарства.
  3. Код роду і праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
  4. Архіўная спадчына, тэксталогія і біяграфічныя даследаванні.
  5. Метадалогія сучасных даследаванняў творчасці М.Гарэцкага.
  6. Актуалізацыя творчай спадчыны М.Гарэцкага ў сучасным культурным
    і адукацыйным працэсах.
  7. Кампаратывістыка і рэцэпцыя беларускай класікі ў свеце.

Па выніках работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў у І-м квартале 2027 г.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ і зацікаўленых слухачоў.

Кантактная інфармацыя: info@bellitmuseum.by, тэл. +375 17 395 44 47 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).

Close Menu