Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Прастора творчасці”, прысвечаная 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”
28 лістапада 2023 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшла традыцыйная Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Прастора творчасці”, прысвечаная 110-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М.Багдановіча “Вянок”.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі канферэнцыі – літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, супрацоўнікі рэспубліканскіх музеяў і архіваў, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі – падзяліліся вынікамі даследаванняў ў галіне багдановічазнаўства, засведчылі актуальнасць творчасці М.Багдановіча ў сучасным свеце, прапанавалі кірункі далейшых пошукаў і даследаванняў.
Па выніках канферэнцыі “Прастора творчасці” будзе выдадзены зборнік дакладаў і паведамленняў.