ЛЕКЦЫІ-ПРЭЗЕНТАЦЫІ:
- “Геаграфія Петруся Броўкі”: знаёмства з асноўнымі этапамі жыцця П.Броўкі ў адпаведнасці з яго месцазнаходжаннем, расповед пра яго асветніцкую дзейнасць у розных краінах (5-11 кл.)
- “Вішнёвая” эцыклапедыя”: знаёмства з асобай П.Броўкі, першага галоўнага рэдактара БелСЭ, акцэнт на ўнёсак паэта ў беларускую энцыклапедычную справу (5-11 кл.)
- “Ты для мяне…”: раскрыццё асаблівасцяў тэмы кахання ў паэзіі і асабістым жыцці П.Броўкі, расповед пра Алену Міхайлаўну Броўка (9-11 кл.)
- “Эмацыйны партрэт Петруся Броўкі”: жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі (8-11 кл.)
- “Шляхі сяброўства”: расповед пра творчае сяброўства двух знакавых паэтаў – Петруся Броўкі і Пятра Глебкі, якія прайшлі разам і жарсці паэтычнай маладосці, і цяжкасці вайны, і жыццёвыя клопаты (10-11 кл.)