Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Хаджы-Мурат”
Л.М. Талстога ў ілюстрацыях Я.Я. Лансэрэ”

Выстава праводзілася ў межах супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем Л.М. Талстога (г. Масква) і прысвячалася адной з вяршынь творчасці мастака-ілюстратара Яўгена Яўгенавіча Лансэрэ (1875 – 1946) – цыклу кніжных малюнкаў да аповесці Л.М. Талстога “Хаджы-Мурат”.

“Хаджы-Мурат” з ілюстрацыямі Я.Я. Лансэрэ выйшаў у 1916 годзе. З’яўленне гэтай кнігі разгладаецца як этапны момант у гісторыі ўсяго рускага кніжнага мастацтва, а сам цыкл ілюстрацый Я.Я. Лансэрэ да твору Л.М. Талстога – як адзін з класічных узораў кніжнай ілюстрацыі.

Я.Я. Лансэрэ аказаўся блізкім да Талстога, як аўтара аповесцяў пра Каўказ, па рамантычным светаадчуванні і “ўлюбёнасці” ў горы. Ілюструючы “Хаджы-Мурата”, ён выступіў як “ідэальны чытач”, які “ўхапіў” дух літаратурнага твору.

На выставе былі прадстаўлены тытульны ліст да аповесці “Хаджы-Мурат” і макет кнігі, падрыхтаваны Лансэрэ да выдання ў 1916 г.; экзэмпляры кнігі “Хаджы-Мурат”, ілюстраваныя Лансэрэ, якія выходзілі ў розныя гады; асобныя ілюстрацыі, кніжныя развароты, накіды, натурныя замалёўкі, эцюды горных пейзажаў, аулаў, хатняга начыння, зброі, партрэты горцаў і жанчын у нацыянальных строях; партрэты Хаджы Мурата, Л.М.Талстога, князёў Варанцовых і іншых персанажаў і асоб. Таксама на выставе можна было пабачыць скульптуры Яўгена Аляксандравіча Лансэрэ і многае іншае. Экспазіцыя была дапоўнена матэрыяламі з фондаў ДМГБЛ, якія мелі дачыненне да тэмы “Леў Талстой і Беларусь” і “Творчасць Талстога ў выяўленчым мастацтве Беларусі”.

Close Menu