Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

30 Верас 2025 - 15 Ліст 2025
Ongoing...

Прэзентацыя выставы фатаграфіі Вячаслава і Таццяны Алешка “Пад крылом Страцім-лебедзя”

30 верасня 2025 года а 18-й гадзіне у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы “Пад крылом Страцім-лебедзя”, якая прысвечана птушкам у паэзіі Максіма Багдановіча і якая прэзентуе мастацкія фатаграфіі Вячаслава і Таццяны Алешка, прадстаўнікоў адной з вядомых дынастый фатографаў Беларусі.

Вершы Максіма Багдановіча даюць магчымасць разнастайнага прачытання, а вобразы птушак, якія сустракаюцца ў творчасці паэта – гэта і частка беларускай прыроды, і ўвасабленне лірычнага героя, і сімвалы роднага краю.

Вячаслаў Алешка (1939 – 2018) – адзін з першапраходнікаў сярод беларускіх фатографаў дзікай прыроды, аўтар сямі кніг пра прыроду і фотаальбомаў. Першая кніга «С любовью к природе» выйшла ў 1977. Фотаальбомы «Спатканне з лесам» (1985), «Наедине с природой» (1996), «Беларусь запаведная» (2007) прынеслі аўтару славу фотамайстра, які глыбока і паэтычна адлюстраваў прыгажосць і ўнікальнасць роднай прыроды. Разнастайныя  пейзажы, карціны фотапалявання, знятыя ў розных кутках Беларусі, неаднаразова дэманстраваліся аўтарам на выставах (Полацк, Горадня, Брэст, Віцебск, Магілёў, Слуцк, Салігорск, Клецк, Рэчыца, Баранавічы, Мінск, Вільнюс), публікаваліся ў альбомах, часопісах, календарах, буклетах.

Таццяна Алешка – фатограф-анімаліст, чалец Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі. Сур’ёзна займацца фатаграфіяй пачала толькі ў 2018 годзе, а ўжо ў 2024 годзе адбылася яе персанальная фотавыстава ў Рускім музеі фатаграфіі (Ніжні Ноўгарад).

Яна фатаграфуе жывёл не толькі ў Беларусі, але і падарожнічае па ўсім свеце,  каб убачыць і захаваць унікальныя моманты жыцця прыроды. Таццяна працягвае справу бацькі, ужываючы назапашаны досвед для папулярызацыі прыроды і прыцягнення ўвагі да няўстойлівай раўнавагі ў адносінах чалавека і жывёльнага свету.

Выстава будзе працаваць па 15 лістапада 2025 года.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu