Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я”
14 кастрычніка 2024 года у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пачала працу мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я”, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові.
Сям’я мела для Максіма Багдановіча выключнае значэнне. Нягледзячы на тое, што маленькі хлопчык рана страціў матулю, побач было шмат родных і блізкіх людзей: бацька Адам Ягоравіч, браты, цёткі паэта па лініі таты – Марыя Галаван, Магдаліна Гапановіч, па лініі маці – Ганна Валасовіч, Стэфаніда Секяржыцкая, іх сем’і, стрыечныя браты і сёстры.
Дзякуючы нашчадкам родных Максіма Багдановіча захавалася шмат матэрыяльных сведчанняў жыцця паэта і яго сям’і – дакументы, фотаздымкі, лісты, асабістыя рэчы. Мастацка-дакументальная выстава “Мая сям’я” – сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – распавядае пра вялікую сям’ю вялікага Паэта.
Выстава працуе па 15 мая 2025 года.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.